Мінск адзначыць дзень горада 12 верасня

Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню горада, пройдуць у Мінску 12 верасня.

Як паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама, свята пачнецца з цырымоніі ўскладання кветак да абеліска Мінск – горад-герой а 10-й раніцы.

У парку Перамогі пройдуць міжнародныя спаборніцтвы ратавальнікаў. У іх возьмуць удзел больш за 100 спартсменаў.

Таксама ў мінску адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Мінск-старажыл”, на які запрошана каля 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і Кітая.

У 11:30 каля Палацца спорту пачнецца культурна-відовішчная праграма “Мінск маёй душы”. Хэдлайнерам выступіць расійскі выканаўца Акмаль. Тут жа будзе працаваць святочны кірмаш.

У 17:00 на плошчы Свабоды пачнецца цырымонія ўручэння ўзнагарод “Мінчанін года”. Яна будзе суправаджацца канцэртам.

У парку імя Горкага пройдзе фестываль прафесій.

Феерверк запланаваны на 23:00 у парку Старасцінская слабада.

Таксама ў горадзе будуць працаваць раённыя пляцоўкі.

Рух у цэнтры горада будзе перакрывацца. З 18 гадзін будзе цалкам закрыты рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Мельнікайтэ.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!