Мінсельгасхарч услед за МАРГ знізіў цэны на яблыкі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання знізіла адпускныя цэны на яблыкі. Рашэнне было прынята ўслед за аналагічнымі мерамі МАРГ.

Раней МАРГ знізіў максімальныя рознічныя цэны на яблыкі са стабілізацыйных фондаў на 1,09 рубля да 3,71 рубля за кілаграм.

Цяпер Мінсельгасхарч перагледзеў рэгуляваныя ім цэны на яблыкі для вытворцаў і нарыхтоўшчыкаў.

Максімальная цана для вытворцаў пры фарміраванні стабфондаў зніжана да 2 рублёў за кілаграм без уліку выдаткаў на дастаўку і да 2,1 рубля – з улікам выдаткаў на дастаўку.

У сваю чаргу максімальныя адпускныя цэны на яблыкі са стабфондаў зніжаны да 2,35 і 2,45 рубля за кілаграм без уліку выдаткаў на дастаўку і з іх улікам.