Фото: Lutz Wernitz, unsplash.com
Беларускія аграрыі ўбралі 99% плошчаў пад збожжавымі, зернебабовымі і рапсам. Пра гэта сёння паведамілі ў Мінсельгасхарчы.
Агульны намалот збожжавых і рапсу склаў 9,095 млн т. Трэба яшчэ ўбраць кукурузу на зерне, якая можа даць да 2 млн т збожжа.
Як паведамілі ў МСГХ, у рамках дзяржзаказу пастаўлена 624 тыс. т збожжа, або 94% ад плана.