Фото: pixabay.com
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацвердзіла пералік прафесій і пасад служачых для прыёму замежнікаў без абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы на 2027 год. Пастанова Мінпрацы №80 ад 1 кастрычніка сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2027 года.
Цяпер у пераліку 31 прафесія рабочых і 16 пасад служачых. У параўнанні з пералікам на 2026 год, у ім стала на 2 прафесіі рабочых больш і на 2 пасады служачых менш.
У пералік прафесій дададзены:
Трэба адзначыць, што ў пераліку на 2026 год ёсць прафесія трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, але на наступны год у яго дадалі і проста трактарыста. З пераліку выключылі прафесію манцёра пуці.
З пераліку пасад служачых прыбралі акушэрак і фельчараў.
Без абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы ў 2027 годзе можна будзе наймаць замежнікаў па прафесіі кіроўцы, шэрагу сельскагаспадарчых і будаўнічых спецыяльнасцей, прадаўцоў, кухараў, слесараў, швачак і інш. Таксама ў пераліку аграномы, інжынеры, ветэрынарныя і медыцынскія работнікі і інш.