Фото: Минлесхоз
У чацвер адбыўся пажар на Альманскіх балотах. Як паведамілі ў Мінлясгасе, узгаранне адбылося ў Кашара-Альманскім лясніцтве Столінскага лясгаса.
“Тушэнню перашкаджалі моцны вецер і балоцістая, цяжкапраходная мясцовасць. Гарэла ў асноўным толькі балота, буйны лясны масіў удалося адстаяць”, – адзначылі ў міністэрстве.
Да тушэння пажару было прыцягнута 25 чалавек, пажарныя аўтамабілі і трактары з плугам. Да 10 гадзін вечара пажар быў лакалізаваны, раніцай завяршаецца яго ліквідацыя.