Мінлясгас атрымае грошы на аплату працы за кошт сродкаў на прамысловасць і будаўніцтва

Савет міністраў пастановай №597 пераразмеркаваў частку бюджэтных сродкаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з ім Мінлясгас атрымае 15,71 млн рублёў на аплату працы работнікаў арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку, а яшчэ амаль 250 тыс. рублёў – на аплату працы работнікаў па артыкуле выдаткаў “іншыя пытанні, звязаныя з лясной гаспадаркай”.

Адначасова будуць скарочаныя выдаткі:

  • на 250 тыс. рублёў – Міністэрству замежных спраў на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў;
  • на 15,71 млн рублёў – на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры.