Міністр прамысловасці Беларусі разлічвае дабіцца імпартанезалежнасці да 2030 года

Беларуска-расійскія праекты па імпартазамяшчэнні павінны зрабіць айчынную прамысловасць незалежнай ад імпарту да 2030 года. Такі тэрмін у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню назваў міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў.

“Я заўсёды ў прыклад прыводжу 2022 год, калі санкцыі беспрэцэдэнтныя, у Расіі, Беларусі ў нас не спынілася ні адно прадпрыемства. Мы як працавалі, так і працуем. І далей займаемся імпартазамяшчэннем, так званыя лакалізацыі і сумесныя прадукты. Калі так разабрацца, то машына наша, трактар, камбайн, калі скласці, то ў на 87% лакалізаваным прадукце – гэта 50 на 50 беларуска-расійскай вытворчасці.

Таму што, мы ведаем, метал ліставы – гэта вытворчасці Расійскай Федэрацыі, шмат камплектуючых мы адтуль бяром. Таму тут таксама працуем над праектам. У нас ёсць інтэграцыйныя праекты, дзе мехапрацоўка – гэта Мінскі завод шасцерняў. Гомсельмаш па замяшчэнні рэдуктараў імпартных на наш, айчынны. Гэта значыць саюзны прадукт будзе. Таму тут ідзём вось гэтыя 24 праекты, якія ў нас міністэрствы прамысловасці, яны дадуць вынік да 2030 года, калі мы ўжо ўвогуле не будзем гаварыць пра гэтыя санкцыі, якія нам будуць аб’яўляць тыя ці іншыя пастаўшчыкі з Еўропы і Захаду”, – сказаў ён.

Міністр адзначыў, што сёлета чакаецца перавысіць леташнія аб’ёмы вытворчасці ў прамысловасці, а экспарт нарасціць на 2%.

“Тэндэнцыі пераламалі. Але ўсё ж выклікі нам падкідваюць. Вось гэтыя сусветныя праблемы ўсё ж мы адчуваем. Але мы ў гэтых праблемах вучымся працаваць, прадаваць па-новаму”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, неардынарныя рашэнні даводзіцца прымаць у сферы сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, металургіі. Яны дазваляюць утрымліваць галіны ў працоўным стане і паказваць дынаміку.

Кузняцоў адзначыў і зніжэнне складскіх запасаў.

“У нас на сённяшні дзень склады ўжо складаюць 115% ад месячнага аб’ёму (вытворчасці – заўв. Reform.news), гэта значыць крыху больш за месяц. У пачатку года яны складалі амаль больш за два месяцы”, – сказаў ён.