Мінінфарм зноў папоўніў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго дададзены:

  • Telegram-каналы “РОЗОЧКА НОВОСТИ”, “Klub “Apora”, “roskvitKUS/ росквітKUS”;
  • акаўнт у Threads “Анатолий Самович” (@tolyn_tolyanich);
  • Telegram-стыкеры “Grogermanischesreich Reich”, “The third reich by”, “Sanek & Adolf”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.