Алесь Пушкин. Фото из Facebook
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі Facebook-акаўнт мастака Алеся Пушкіна, які памёр у турэмнай бальніцы амаль тры гады таму. Адпаведнае рашэнне прыняў 4 мая 2026 года суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Таксама ў абноўлены спіс трапілі:
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.
Палітвязень Алесь Пушкін памёр у гродзенскай бальніцы 11 ліпеня 2023 года. Яго даставілі туды з турмы №1 у несвядомым стане, з прабадной язвай, перытанітам і паліорганнай недастатковасцю. Мастака пахавалі ў вёсцы Бобр.
У сакавіку 2022 года Алесь Пушкін атрымаў 5 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці») і арт. 370 КК («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Яго накіравалі адбываць пакаранне ў калонію «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах. У лістападзе 2022 года яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму №1 у Гродне.