Мінінфарм прызнаў «экстрэмісцкай» старонку лідара Gods Tower

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўключыла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» Facebook-акаўнт лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава. Адпаведнае рашэнне 4 лістапада прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.