Мінінфарм патлумачыў блакіроўку сайтаў крыптабіржаў

Міністэрства інфармацыі патлумачыла блакіроўку сайтаў криптабіржаў наяўнасцю на іх «неналежнай рэкламы». Сайты былі заблакіраваны на падставе паведамлення Мінгарвыканкама.

«Больш падрабязная інфармацыя аб характары парушэнняў можа быць прадстаўлена выключна ўладальнікам дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў», – заяўляе Мінінфарм.

Абмежаванні закранулі шэсць сайтаў: okx.com, bitget.com, bingx.com, bybit.com, weex.com, gate.com.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!