Мінінфарм папоўніў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі працягнула папаўняць спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. На гэты раз у яго трапілі акаўнты ў Instagram некаторых СМІ, а таксама акаўнт прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай.

У спіс унесены:

  • старонка ў Instagram “KLUB APORA”,
  • старонка ў Instagram “DzikMedia”,
  • старонка ў Instagram “Беларускае Радыё Рацыя”,
  • старонка ў Instagram “Anna Krasulina”,
  • група ў Telegram “gerlsdobro”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.