Мінінфарм дадаў у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” дзве кнігі

Міністэрства інфармацыі зрабіла невялікае абнаўленне спіса “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Паводле рашэння суда Партызанскага раёна ад 29 кастрычніка ў яго дададзеныя дзве кнігі:

  • “И.Анташкевич “БЕЛАРУСЬ. Воспоминания о будущем или зов перемен. – Можайск: ООО “Можайск-Терра”. -254с.”.
  • С.Рудовiч, В.Герасiмаў “Iх звала Беларусь святая: Да 100-годдзя Усебеларускага з҆ езда 1917 года”.- Мiнск: Кнiгазбор, 2017.-84 с.

Акрамя таго, у спіс унеслі Telegram-“Чат 51 | Allah ist ein Schwuchel”.

Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.