Мінімальны падатак на прафесійны даход у наступным годзе прапануецца павысіць з 45 да 48 рублёў у месяц. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, які з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з праектам сума падатку на прафесійны даход у наступным годзе складзе 48 рублёў у месяц, уключаючы выпадкі, калі падатковая база з’яўляецца нулявой. З сярэдзіны гэтага года самазанятыя абавязаны плаціць мінімальную суму падатку штомесяц, нават калі яны не атрымлівалі даходу, альбо могуць адмовіцца ад вядзення самастойнай прафесійнай дзейнасці.
Нагадаем, стаўка падатку на прафесійны даход складае 10%, а калі сума даходу ад арганізацый і ІП перавысіла 60 тыс. рублёў, то стаўка павялічваецца да 20%.
Таксама праект прадугледжвае павелічэнне з 45 да 48 рублёў у месяц стаўкі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.