Фото: СК
Мінскі гарадскі суд 20 лістапада вынес завочны прысуд па справе Яўгена Разумко.
Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) і замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (ч. 1 арт. 13 і арт. 362 КК).
Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, яму прызначылі 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці абвінавачання не прыводзяцца.
Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Разумко 28 жніўня.