Мінфін павысіў цэны скупкі золата ў фізасоб

Міністэрства фінансаў змяніла цэны скупкі ў фізасоб каштоўных металаў у вырабах і ломе. Пастанова Мінфіна №42 ад 9 верасня набудзе моц з 15 верасня. Цэны прыкметна павышаныя.

Цэны на золата складуць за грам:

  • 375 проба — 151,87 рубля (+22,06 рубля);
  • 500 проба — 202,49 рубля (+29,41 рубля);
  • 585 проба — 236,91 рубля (+34,41 рубля);
  • 750 проба — 303,74 рубля (+44,13 рубля);
  • 900 проба — 364,48 рубля (+52,94 рубля);
  • 916 проба — 370,96 рубля (+53,89 рубля);
  • 950 проба — 384,73 рубля (+55,89 рубля);
  • 958 проба — 387,97 рубля (+59,13 рубля).

Плаціна:

950 проба — 155,8 рубля (+24,73 рубля).

Серабро:

  • 750 проба — 4,55 рубля (+0,83 рубля);
  • 800 проба — 4,86 рубля (+0,89 рубля);
  • 875 проба — 5,31 рубля (+0,97 рубля);
  • 916 проба — 5,56 рубля (+0,97 рубля);
  • 925 проба — 5,61 рубля (+1,02 рубля);
  • 960 проба — 5,83 рубля (+1,07 рубля).
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!