Фото: Volkan Olmez / Unsplash.com
Мінфін хоча выйсці на бездэфіцытныя бюджэты. Для фінансавання выдаткаў павінны выкарыстоўвацца сродкі, сабраныя ў тым жа годзе. Назапашаныя ў папярэднія гады лішкі можна накіроўваць на важныя праекты. Такую пазіцыю прадставіў у інтэрв’ю СБТБ міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч.
“Мы бачым, што ў перспектыве мы ўсё ж будзем ставіць сабе задачу паэтапна змяншаць планавы памер дэфіцыту бюджэту для таго, каб усё ж усе выдаткі, якія будзем рабіць у адпаведным годзе, у нас былі забяспечаныя паступленнямі, бягучымі паступленнямі гэтага года.
То-бок, кажучы па-простаму, жыць па сродках, а ўсё, што ў нас назапашана, зразумела, што гэта будзе ў прынцыпе як бы прыярытэзавацца і з’яўляцца крыніцай рэалізацыі альбо нейкіх буйных інфраструктурных праектаў, альбо, натуральна, рэалізацыі нейкіх новых сацыяльных праграм”, – сказаў ён.
Трэба адзначыць, што сярэднетэрміновай бюджэтнай праграмай урада, зацверджанай у красавіку гэтага года, прадугледжвалася фарміраванне бездэфіцытнага бюджэту на 2027 год. У рэальнасці праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год прадугледжвае дэфіцыт у 1,9 млрд рублёў.