Мінфін Беларусі павялічыў кошт акцызных марак

Міністэрства фінансаў Беларусі пастановай №18 ад 16 красавіка перагледзела кошт дзвюх акцызных марак. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу праз 3 дні пасля апублікавання.

Кошт акцызнай маркі, прызначанай для маркіроўкі алкагольных напояў, павялічваецца з 7 да 10 капеек.

Кошт акцызнай маркі на самаклейнай аснове фарматам 110 x 17 мм для маркіроўкі алкагольных напояў, што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, на ажыццяўленне імпарту якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, павялічваецца з 3 да 10 рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!