(абноўлена) 66-гадовы мінчук параніў нажом мужчыну ў трамваі. Яго затрымалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, раней не знаёмыя 66-гадовы і 59-гадовы мужчыны пасварыліся на прыпынку. Абодва селі ў трамвай, які прыехаў, і працягнулі сварку.
«Падчас канфлікту мінчук дастаў нож і накіраваў у бок апанента, у выніку чаго апошняму былі нанесеныя пашкоджанні», — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Нападніка затрымалі. Праводзіцца праверка.
Дапоўнена
Пацярпеламу правялі аперацыю. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзяленні таракальнай медыцыны, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.