Мінчанку асудзілі за незаконную легалізацыю грамадзян Турцыі пад выглядам праграмістаў

Мінчанку асудзілі за незаконную легалізацыю грамадзян Турцыі пад выглядам праграмістаў.

Паводле інфармацыі СК, жанчына зарэгістравала некалькі юрыдычных асоб, якія аказваюць камп’ютарныя паслугі і паслугі праграмавання. У рэальнасці дзейнасць па гэтых напрамках не вялася.

Замест гэтага абвінавачаная падшуквала ў Турцыі ахвотных прыехаць у краіну, прапаноўваючы ім фіктыўнае працаўладкаванне на ўяўныя пасады інжынераў-праграмістаў. Яна афармляла на іх дакументы, якія затым падаваліся ў пасольства і тэрытарыяльныя аддзелы па грамадзянстве і міграцыі.

З часам яна прыцягнула ў якасці памочніцы сваю 52-гадовую знаёмую.
На працягу трох гадоў жыхаркі Мінска забяспечылі знаходжанне і нелегальны ўезд у краіну 53 замежным грамадзянам, а злачынная схема прынесла ім каля 40 тысяч рублёў.

Суд прызнаў абедзвюх жанчын вінаватымі па ч. 2 арт. 3711 (“Арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў”) Крымінальнага кодэкса.

Адной з іх прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам 13 500 рублёў, другой – 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам 9000 рублёў.