Мінчанін пагражаў цырульніцы запальнічкай у форме гранаты

Мінчанін пагражаў цырульніцы прадметам, падобным на ручную гранату, каб прыцягнуць да сябе ўвагу.

Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 68-гадовы мужчына зайшоў у цырульню і пачаў правакаваць супрацоўнікаў і кліентаў на канфлікт. Не дабіўшыся сваёй мэты, ён сышоў, дачакаўся на вуліцы цырульніцу, прыгразіў ёй прадметам, падобным на ручную гранату, і ўцёк.

Супрацоўнікі міліцыі адшукалі мужчыну. Ён аказаўся падсобным рабочым. Затрыманы растлумачыў, што выкарыстаў падобную на гранату запальнічку і хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.