Мінабароны збірае тэрытарыяльныя войскі ў Гомелі, раёне Мінска і яшчэ ў двух рэгіёнах

Міністэрства абароны з 1 па 25 верасня праводзіць зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў адразу ў чатырох адміністрацыйных адзінках.

Мерапрыемствы праводзяцца ў:

  • Гомелі,
  • Заводскім раёне Мінска,
  • Светлагорскім раёне,
  • Акцябрскім раёне.

Зборамі кіруюць старшыні выканкамаў.

“Асноўныя намаганні падчас збораў будуць накіраваныя на павышэнне навыкаў службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у фарміраванні вайсковых часцей і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных – у выкананні задач па прызначэнні”, – паведамілі ў міністэрстве.

Вынікі збораў будуць падведзеныя на камандна-штабным вучэнні ў Гомельскай вобласці і тактычным вучэнні ў Мінску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!