Фото: Минобороны
У Беларусь прыбываюць удзельнікі вучэнняў АДКБ, якія пройдуць з 12 па 16 кастрычніка. Прэс-служба Мінабароны апублікавала кадры сустрэчы кантынгентаў Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Таксама ў вучэннях возьмуць удзел расійскія вайскоўцы.
У Беларусі пройдуць два вучэнні:
“У ходзе вучэння «Непарушнае братэрства — 2026» будуць адпрацоўвацца пытанні падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ.
На вучэнні «Бар’ер-2026» удзельнікі манеўраў адпрацуюць пытанні ліквідацыі крыніц біялагічных пагроз у зоне адказнасці Калектыўных міратворчых сіл АДКБ”, – паведамілі ў міністэрстве.
У ім таксама падкрэслілі, што вучэнні “маюць планавы характар і не накіраваны супраць трэціх краін”.