Фото: Минобороны
Міністэрства абароны з 29 верасня па 2 кастрычніка праводзіць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Імі кіруюць старшыні аблвыканкамаў.
Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, будуць праведзеныя тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы. Асаблівая ўвага будзе нададзеная індывідуальнай і сумеснай падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў.
«Мэта — удасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый падчас фарміравання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння», — дадалі ў міністэрстве.
Сёння заняткі пачаліся ў чатырох рэгіёнах краіны. У Віцебскай і Гомельскай абласцях заняткі пройдуць з 13 па 16 кастрычніка.