Міністэрства абароны Беларусі акрэдытавала ваеннага аташэ з Алжыра. Палкоўнік Лазхар Хамуд будзе выконваць сваю місію па сумяшчальніцтве.
“Гэты крок закліканы актывізаваць адносіны ў ваеннай сферы з Алжырам і развіць міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва ў рэгіёне Паўночнай Афрыкі ў цэлым”, — пракаментавалі ў міністэрстве.