Фото: МВД
МУС паведаміла пра выняцце некалькіх адзінак зброі ў 53-гадовага жыхара Глыбокага. Дадому да яго нагрымнулі супрацоўнікі ГУБАЗіК і спецназаўцы.
У выніку ў мужчыны вынялі:
Трэба адзначыць, што на кадрах МУС прадэманстраваны не кулямёт, а зброя, падобная да нямецкага пісталета-кулямёта MP 38/40.
“Мужчына патлумачыў, што гэтая маёмасць дасталася яму ад памерлага дзеда. Аднак міліцыянеры ўстанавілі, што падазраваны валодае навыкамі вырабу і аднаўлення падобнага роду вырабаў і неаднаразова быў удзельнікам рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны”, — расказалі ў МУС.
Распачатая крымінальная справа.