Механізатар загінуў пасля наезду камбайна ў Свіслацкім раёне

У вёсцы Вялікае Сяло Свіслацкага раёна камбайн наехаў на двух чалавек. Адзін з іх загінуў, другі — шпіталізаваны, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх даных, сёння днём на тэрыторыі УСП «Саўгас Вялікасельскі» 58-гадовы слесар майстэрні, кіруючы камбайнам, наехаў на двух механізатараў.

58-гадовы мужчына памёр на месцы. 42-гадовы — шпіталізаваны. Устаноўлена, што слесар, які кіраваў камбайнам, быў п’яны.

У дачыненні да вадзіцеля распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 (“Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”).

Фота: СК