МАЗ знізіў продаж грузавікоў у РФ у жніўні

Продаж грузавікоў МАЗа ў Расіі знізіўся ў жніўні. На гэта ўказваюць даныя агенцтва “Автостат-Инфо”.

У жніўні ў Расіі было зарэгістравана 159 новых МАЗаў, што на 24% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Продаж мінскага завода ў студзені-жніўні склаў 1939 адзінак, што на 4,4% менш, чым летась.

Расійскі рынак грузавікоў у цэлым у жніўні знізіўся на 25,66% да 3639 адзінак, а паводле вынікаў васьмі месяцаў – на 15% да амаль 33 тыс. грузавікоў.

Лідарамі рынку з’яўляюцца КамАЗ, Dongfeng і FAW.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!