МАЗ і “Белкамунмаш” будуць ствараць сумесны прадукт

МАЗ і “Белкамунмаш” абмеркавалі праект прамысловай кааперацыі. У выніку павінен з’явіцца сумесны прадукт.

“Падчас тэхналагічнай нарады бакі абмеркавалі дэталі рэалізацыі гэтага праекта і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у стварэнні сумеснага прадукту. Галоўным вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб падпісанні дарожнай карты, якая будзе сфарміравана ў самыя кароткія тэрміны”, — паведамілі ў прэс-службе МАЗа.

Які менавіта прадукт з’явіцца ў выніку, не ўдакладняецца. Аднак і МАЗ, і “Белкамунмаш” выпускаюць тралейбусы і электробусы.

Праект абмяркоўваўся на ўзроўні гендырэктараў прадпрыемстваў Валерыя Іванковіча і Міхаіла Сымановіча.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости

  • Галоўнае
  • Навіны
  • Политика

Коўл прыехаў у палац да Лукашэнкі

15 верасня 2026
  • Галоўнае
  • Навіны
  • Общество

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 чалавек

15 верасня 2026
  • Армія
  • Галоўнае
  • Навіны
  • У свеце

УСУ паведамілі пра наступленне на поўначы Данецкай вобласці

15 верасня 2026
  • Галоўнае
  • Навіны
  • Политика

БРЦ расказаў пра схемы працы Zoomlion і МАЗа пасля санкцый

15 верасня 2026
  • Галоўнае
  • Навіны
  • Политика
  • У свеце

Беларусь не паведамляла Літве пра беспілотнік – камандуючы ВПС

15 верасня 2026