Маршрутка з пасажырамі перакулілася па дарозе ў Петрыкаў

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці грузавік сутыкнуўся з маршруткай Мінск-Петрыкаў, у якой знаходзіліся 13 чалавек.

Як паведамілі ў МУС, аварыя адбылася 13 лістапада каля 15:00 на 306-м кіламетры аўтадарогі М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын». Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца грузавіка Iveco пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршрутным таксі.

У момант сутыкнення ў салоне мікрааўтобуса знаходзіліся 13 чалавек. 10 з іх, уключаючы траіх дзяцей, даставілі ў бальніцу для абследавання.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і медыкі.