Изображение: Минск-Новости
У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп. ДТЗ адбылося на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро “Акадэмія навук”.
На месцы працуюць ДАІ і медыкі хуткай дапамогі.
Дапоўнена
Усім пацярпелым у аварыі аказана медыцынская дапамога. Трое пацярпелых з папярэднімі дыягназамі — спалучаныя траўмы, пераломы, драпіны і ўдары — накіраваныя ў бальніцы. Двое шпіталізаваныя ў Гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, а трэцяя пацярпелая — у Мінскую абласную клінічную бальніцу.