У Беларусі на пачатак верасня было выдадзена ўжо 1,3 млрд рублёў крэдытаў “На родныя тавары”. Усяго заключана больш за 300 тыс. крэдытных дагавораў. Пра гэта паведамілі ў МАРГ, піша SB.by.
Крэдыты “На родныя тавары” выдаюцца з пачатку 2024 года на набыццё пэўных беларускіх тавараў са стаўкай усяго 4% гадавых.
Паводле інфармацыі МАРГ, сёлета ў рамках гэтай праграмы было прададзена:
- больш за 79 тысяч адзінак мэблі,
- больш за 19,3 тысячы драўляных вокнаў і дзвярэй,
- 8,5 тысячы адзінак керамічнай пліткі,
- больш за 5 тысяч газавых або электрычных пліт, посудамыйных машын,
- 3,8 тысячы халадзільнікаў і маразільнікаў,
- 3 тысячы адзінак сантэхнічнага абсталявання,
- амаль 3 тысячы металічных дзвярэй,
- амаль 2,3 тысячы мотаблокаў,
- амаль 2,1 тысячы матацыклаў і матаролераў,
- больш за 2 тысячы домакамплектаў,
- каля 2 тысяч веласіпедаў і мапедаў,
- амаль 1,5 тысячы пральных машын,
- 117 пуцёвак у санаторыі.