МАРГ адсправаздачылася аб запаўненні стабфондаў на 89,1%

Стабілізацыйныя фонды запоўненыя на 89,1% ад патрэбнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Сёлета ў стабілізацыйныя фонды павінны закласці 165,51 тыс. т пладова-агародніннай прадукцыі, у тым ліку 149,93 тыс. т “баршчовага” набору і яблыкаў. Таксама ў стабфонды ўключаныя таматы і агуркі.

Паводле інфармацыі МАРГ, у стабфонды па стане на 3 лістапада паступіла 133,62 тыс. т прадукцыі, у тым ліку 58,19 тыс. т бульбы, 13,66 тыс. т капусты, 13,7 тыс. т морквы, 8,38 тыс. т буракоў, 13,95 тыс. т цыбулі і 25,73 тыс. т яблыкаў.