Фото: unsplash.com
Малдова абвясціла супрацоўніка расійскай амбасады ў Кішынёве персонай нон грата з-за падзення дрона ў вёсцы Кіштэльніца.
МЗС Малдовы рашуча асудзіў парушэнне паветранай прасторы Малдовы і падзенне дрона з выбухоўкай у 100 метрах ад жылога дома.
«Гэты інцыдэнт уяўляе сабой сур’ёзнае парушэнне суверэнітэту і бяспекі Рэспублікі Малдова і з’яўляецца прамой пагрозай бяспецы грамадзян. Падобныя дзеянні недапушчальныя і яшчэ раз дэманструюць рызыкі, звязаныя з агрэсіўнай вайной Расійскай Федэрацыі супраць Украіны», — заяўляе малдоўскі МЗС.
Малдова заклікала Расію спыніць дзеянні, якія ставяць пад пагрозу рэгіянальную бяспеку і жыцці людзей.