Малдова да канца студзеня распрацуе план далучэння да санкцый супраць Беларусі і РФ

Малдова да канца студзеня 2027 года павінна распрацаваць план далучэння да сектаральных санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і РФ. Такое рашэнне прыняў Міжведамасны назіральны савет пад старшынствам прэм’ер-міністра Васіле Тафана, паведамілі ў МЗС краіны.

Дзяржорганы Малдовы павінны будуць забяспечыць падрыхтоўку нарматыўна-прававой базы і нацыянальных механізмаў, неабходных для рэалізацыі санкцый. У тым ліку гаворка ідзе аб ацэнцы эканамічных і сацыяльных наступстваў увядзення санкцый, а таксама аб мерах па іх змякчэнні.

“У кантэксце ўступлення Рэспублікі Малдова ў Еўрапейскі саюз, уключаючы перамовы, якія датычацца главы 31 «Знешняя палітыка, палітыка бяспекі і абароны», Рэспубліка Малдова павінна да моманту ўступлення прывесці сваю палітыку ў адпаведнасць з усімі абмежавальнымі мерамі, прынятымі Еўрапейскім саюзам у рамках Агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі. Прывядзенне ў адпаведнасць прадугледжвае іх рэалізацыю і прадухіленне іх абыходу”, – патлумачылі ў МЗС.