Фото: Генпрокуратура
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб махлярстве. Як адзначылі ў СК, схема раскрылася дзякуючы аналізу крымінальных спраў па фактах бескантактавых крадзяжоў грошай.
На працягу чатырох гадоў зламыснік прапаноўваў садзейнічанне ў атрыманні ўязных віз, пашпартоў, а таксама ў адмене забарон на ўезд у Расійскую Федэрацыю. Атрымаўшы перадаплату, ён пераставаў выходзіць на сувязь.
У махлярстве падазраецца 41-гадовы жыхар Гродна.