Інфляцыя ў Беларусі па выніках кастрычніка склала 0,3%. З пачатку года цэны выраслі на 3,9%.
Найбольшы прырост цэн у кастрычніку быў зафіксаваны Белстатам на сезонныя тавары, у першую чаргу гародніну. Агуркі за месяц падаражэлі на 40%, памідоры – на 37,56%, ікра ласосевых – на 16,27%, бананы – на 7,56%, летнія туфлі – на 7,31%.
Мацней за ўсё патаннелі ў кастрычніку авакада – на 22,44%, а таксама восеньская гародніна і садавіна, у тым ліку яблыкі – на 19,75%, цыбуля – на 12,07%, белакачанная капуста – на 12,05%, морква – на 10,11%.
У параўнанні са снежнем мінулага года Белстат зафіксаваў найбольшы рост цэн на ікру ласосевых – на 35,7%, на флэш-накапляльнікі і карты памяці – на 30,21%, на запалкі – на 29,7%, на паслугі чыгуначных перавозак у цягніках рэгіянальных зносін эканомкласа – на 26,79%, на прыгарадныя аўтобусныя перавозкі – на 25,88%, на абыходжанне з ЦКА – на 25,14%, на персанальныя камп’ютары – на 22,87%.
Мацней за ўсё ў параўнанні з пачаткам года знізіліся цэны на яблыкі – на 50,06%, на капусту – на 33,54%, на агуркі – на 31,5%, на перац – на 20,42%, на моркву – на 19,5%.