Лукашэнку насцярожваюць рашэнні Вярхоўнага суда па апеляцыях

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Вярхоўны суд задавальняе амаль палову скаргаў грамадзян на рашэнні судоў ніжэйшай інстанцыі. Ён хоча разабрацца, гэта недапрацоўка судоў ніжэйшай інстанцыі ці новы падыход Вярхоўнага суда.

Лукашэнка адзначыў, што 86% грамадзянскіх спраў вырашаюцца на стадыі папярэдняга разгляду або на першым пасяджэнні, паведамляе яго прэс-служба.

«Нібыта нядрэнны паказчык. Але ёсць і іншыя лічбы. Вярхоўны Суд задавальняе практычна палову скаргаў грамадзян, якія дайшлі да яго, пагаджаючыся з іх довадамі. Чаму да іх аргументаў не прыслухаліся ніжэйшыя суды? Гэта іх недапрацоўка ці новае павеў у працы Вярхоўнага Суда?» — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з судзейскім корпусам 20 лістапада.

Ён прапанаваў суддзям падумаць пра якасць правасуддзя.

«Сёння ў судоў няма пікавых нагрузак. Значыць, выкарыстоўвайце вольны час і прадметна падумайце пра якасць правасуддзя. Статыстыка аператыўнасці разгляду спраў не павінна стаць самамэтай. Гэта інструмент аналізу. Фармальны падыход забівае сутнасць права. Суддзя не “штампоўшчык” працэсуальных дакументаў», — падкрэсліў Лукашэнка.