Лукашэнка ўзнагародзіў губернатара Санкт-Пецярбурга ордэнам Пашаны

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ падпісаны сёння.

Бяглоў атрымаў узнагароду за «значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных і культурных сувязяў, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.