Лукашэнка ўзнагародзіў Бурляева медалём Францыска Скарыны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны народнага артыста РФ, старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры Мікалая Бурляева.

“Мікалай Бурляеў удастоены ўзнагароды за актыўную творчую, грамадскую і дзяржаўную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх сувязяў у сферы культуры”, – заявілі у прэс-службе Лукашэнкі.