Лукашэнка запрасіў Сі Цзіньпіна ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна з Днём утварэння КНР і запрасіў яго ў Беларусь з афіцыйным візітам у наступным годзе.

«Ваш прыезд надасць юбілею асаблівы сімвалізм і стане пунктам адліку для новага этапу беларуска-кітайскіх адносін», — заявіў Лукашэнка.

У віншаванні Лукашэнка адзначыў, што Беларусь шануе «паслядоўны курс Пекіна на міжнароднай арэне, накіраваны на падтрыманне глабальнай стабільнасці».

Адносіны Кітая і Беларусі знаходзяцца на беспрэцэдэнтным узроўні, паміж краінамі вядзецца інтэнсіўны палітычны дыялог.

«Разам з ростам тавараабароту пашыраецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва, рэалізуюцца важныя для нашых краін праекты прамысловай кааперацыі. Актывізацыя гуманітарных і культурных кантактаў таксама пацвярджае трываласць усепагоднага стратэгічнага партнёрства», — гаворыцца ў віншаванні.