Фото: unsplash.com
20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які зацвердзіў пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Уругваем, паведамляе яго прэс-служба.
Пагадненне было падпісана ва Уругваі ў верасні 2026 года. Яно прадугледжвае стварэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, правядзенне сумеснай працы па забеспячэнні эфектыўнага ўзаемадзеяння суб’ектаў гаспадарання, абмене інфармацыяй пра гандлёвыя магчымасці і заканадаўства.