Делегаты Всебеларусского народного собрания. 24 апреля 2024 года. Скриншот трансляции заседания.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём «30 гадоў Усебеларускаму народнаму сходу». Яго ўдастоены дэлегаты ўсіх сямі скліканняў УНС, а таксама “тыя, хто ўнёс значны ўклад у станаўленне і развіццё народаўладдзя ў Беларусі”.
“Гэтае рашэнне прынята ў знак прызнання іх заслуг перад краінай і ў азнаменаванне 30-годдзя з даты правядзення першага Усебеларускага народнага сходу. У 1996 годзе УНС адыграў вырашальную ролю ў лёсе краіны. І цяпер, будучы ўжо канстытуцыйным органам, з’яўляецца фундаментам суверэннага і паспяховага развіцця дзяржавы і грамадства, захавання стабільнага палітычнага курсу, міру і згоды на беларускай зямлі”, – заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.