Александр Лукашенко и Владимир Путин на Валааме 1 августа 2025 года. Фото: kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у суботу, 29 жніўня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
“Кантакты з прэзідэнтам запланаваны на суботу”, – сказаў ён.
Нагадаем, Лукашэнка ўвечары 27 жніўня адправіўся з рабочым візітам у Расію. Паведамлялася, што падчас перамоў бакі плануюць абмеркаваць асноўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, а таксама тэматыку бяспекі.
Акрамя таго, Лукашэнка павінен сустрэцца з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным. Згодна з паведамленнем прэс-службы Лукашэнкі, на сустрэчы плануецца абмеркаваць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а таксама рэалізацыю сумесных кааперацыйных праектаў.