Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым. Прэс-служба Лукашэнкі не паведамляе падрабязнасці сустрэчы, адзначыўшы, што пасля пратакольнай здымкі суразмоўцы выдаліліся для размовы сам-насам.
Лукашэнка знаходзіцца ў Туркменістане для ўдзелу ў Савеце кіраўнікоў дзяржаў СНД.
7-8 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўрада Туркменістана. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку перспектывы актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Былі дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні бізнес-форуму і іншых мерапрыемстваў.
Была падпісана праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Туркменістана на 2027-2028 гады.