Лукашэнка стартаваў у Туркменбашы

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Туркменістан. Яго самалёт вылецеў у Туркменбашы, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Нагода для візіту – удзел у саміце СНД, а таксама сустрэчы на палях мерапрыемства.

Візіт працягнецца 8-9 кастрычніка.