Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб кадравых зменах у судовай сістэме, паведамляе яго прэс-служба.
Згодна з указам, прызначаны 20 новых суддзяў, якія да гэтага працавалі ў судовай сістэме, праваахоўных і падатковых органах, мытні, адвакатуры і банкаўскай сферы.
Прызначаны новыя кіраўнікі шэрагу судоў. Для шэрагу дзейных старшынь судоў падоўжаны паўнамоцтвы. У іх ліку — старшыня Мінскага гарадскога суда Таццяна Тупік. Тэрмін яе паўнамоцтваў падоўжаны на 5 гадоў.