Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе прызначэнні ў рэспубліканскіх дзяржорганах і ўзгодніць чыноўнікаў на мясцовым узроўні. У тым ліку будзе прызначаны намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, усяго будзе зроблена 29 прызначэнняў, у тым ліку 18 чалавек ён будзе асабіста настаўляць.