Аляксандр Лукашэнка хоча, каб мірныя перамовы паміж РФ і Украінай праходзілі ў Беларусі без удзелу пасярэднікаў. Пра гэта ён заявіў на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
“Гатовыя і далей уносіць рэальны ўклад ва ўрэгуляванне канфлікту і мінімізацыю яго наступстваў. Альтэрнатывы мірнаму вырашэнню ўсё роўна няма. Калі хочаце дамовіцца (я звяртаюся да тых, хто хоча дамовіцца), калі ласка, прыязджайце. Прыязджайце ў Мінск. Тут, у “Рамонку”, дзе мы збіраемся, “Прэзідэнт-Атэлі” – у любым месцы, у Палацы Рэспублікі, у Палацы незалежнасці, тут праз дарогу – усё аддаю. Прыходзьце, як гэта калісьці было, будзем дамаўляцца”, – сказаў ён.
Нагадаем, у 2014-2015 гадах перамовы паміж Украінай і Расіяй па Данбасе праходзілі ў Мінску з удзелам еўрапейскіх лідараў. Лукашэнка тады не ўдзельнічаў у працэсе, але прадастаўляў пляцоўку.
“Будзем дамаўляцца. Не “дамаўляйцеся”, а “будзем дамаўляцца”. Таму што мы ўцягнуты ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя. Прыходзьце, будзем размаўляць. Без усякага пасярэдніцтва. Я не хачу іграць гэтую ролю пасярэдніка.
Мне гэта пасярэдніцтва вось тут ужо. Ужо 30 гадоў, працуючы прэзідэнтам, мяне гнабілі, пераварочвалі аўтамабілі, спрабавалі зрынуць. Адны зрывалі, а іншыя напрошваліся ў пасярэднікі. Таму я не хачу іграць гэтую ролю пасярэднікаў, тым больш, што нашы інтарэсы ў гэтых перамовах прыстойныя, сур’ёзныя. Асабліва разумеючы перспектыву, што Украіну трэба аднаўляць. Ніякі Захад Украіну аднаўляць не будзе. Украінцы павінны разумець, што мы, і расіяне, і яны вымушаныя будзем аднавіць Украіну і зрабіць усё, каб народы пра гэта забыліся”, – сказаў ён.