Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння па тэлефоне

Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну. Ён павіншаваў Пуціна з днём нараджэння. Расійскаму прэзідэнту сёння споўнілася 74 гады.

Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, у размове таксама абмяркоўваліся “асабліва актуальныя тэмы парадку дня”.

“Абмеркаванне асобных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі прэзідэнты дамовіліся працягнуць пры сустрэчы на палях саміту СНД у Туркменістане”, – дадалі ў прэс-службе.

Саміт СНД адбудзецца ў канцы гэтага тыдня.

Прэс-служба Крамля пакуль не інфармавала пра размову.